Знайсці
30.10.2017 / 08:013РусŁacБел

Над Еўропай гаспадарыць ураган «Герварт»: над Беларуссю — моцны вецер, абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

Reuters.com

Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі на панядзелак і аўторак. Так сёння парывы ветру ў большасці рэгіёнаў краіны могуць дасягаць 15—22 м/с, а ў некаторых раёнах да 24 м/с.

Сёння па ўсёй тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, у тым ліку ў Мінску, увечары мокры снег. Вецер паўночна-заходні, максімальная тэмпература паветра — +3—5 градусаў.

Ураган «Герварт» (палякі яго назвалі «Гжэгаж») ужо пагаспадарыў над Германіяй, Чэхіяй і Польшчай, што прывяло да спынення руху транспарту, паваленых дрэваў, некалькі чалавек загінулі.

У Нямеччыне 63-гадовы мужчына патануў падчас штармавога прыліву ў бухце на Паўночным моры, а яшчэ адна жанчына памерла ў бальніцы, куды яе даставілі пасля таго, як яе лодка перакулілася з-за шторму ў праліве на поўначы краіны.

У Берліне быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Ад урагану пацярпеў і горад Гамбург, цэнтр якога затапіла ў сувязі з моцнымі ападкамі.

У Польшчы ў сувязі з ураганам абвешчана 2-ы ўзровень небяспекі ў 10 ваяводствах.

Загінулі два чалавекі: яны знаходзіліся ў аўтамабілях. На аднаго з кіроўцаў ўпала дрэва, другі ўрэзаўся ў дрэва, якое ляжала на дарозе.

Акрамя таго, вецер пашкодзіў абсталяванне тэрмінала звадкаванага прыроднага газу у Свінауйсце на Балтыцы, адбылася невялікая ўцечка газу.

Ад урагану больш за ўсё пацярпелі Вялікапольскае, Паморскае, Заходне-Паморскае і Ніжнесілезскае ваяводствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930