Знайсці
29.10.2017 / 12:096РусŁacБел

Сіноптыкі: у панядзелак — мокры снег з моцным ветрам

Узмацненне ветру і дождж са снегам чакаюцца ў Беларусі 30 кастрычніка, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльнай метэаралагічнай з'яве - абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

У многіх раёнах краіны 30 кастрычніка чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-22 м/с, месцамі 24 м/с. 31 кастрычніка у многіх раёнах захаваецца вецер парывамі да 15-22 м/с. У панядзелак у Беларусі будзе воблачна, пройдуць дажджы, днём па заходняй палове - з мокрым снегам. Вецер паўночна-заходні, моцны парывісты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера