Знайсці
28.10.2017 / 11:41РусŁacБел

30 кастрычніка — прэзентацыя прыгодніцкага рамана «Князь-ваўкалак»

Напярэдадні Хэлаўіна, 30 кастрычніка, выдавецтва «Галіяфы» правядзе прэзентацыю кнігі «Князь-ваўкалак» Максіма Кутузава.

«Князь-ваўкалак» - фэнтэзійна-прыгодніцкі раман, у якім галоўны герой - сярэднявечны князь - мае незвычайную здольнасць ператварацца ў ваўка. На працягу кнігі чытач назірае, як малады і маладасведчаны кіраўнік вялікай дзяржавы спрабуе сумяшчаць асабістае жыццё і дзяржаўныя абавязкі. Людзі звычайна думаюць, што жыццё князя прыемнае і бесклапотнае. Аднак ці яно такое на самой справе?

На прэзентацыі аўтар беларускага фэнтэзі Максім Кутузаў зачытае ўрывак з кнігі, адкажа на пытанні чытачоў, дасць аўтографы, распавядзе пра кнігу і творчыя планы.

 Сустрэча адбудзецца 30 кастрычніка ў 19:00 у кнігарні «Галіяфы» (Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 66). Пазнаёміцца з кнігай можна тут ці ў краме «Галіяфаў». Дарэчы цяпер, у гонар Хэлаўіна, на гэтую кнігу дзейнічае зніжка 10%.

Чытайце таксама:

Ніхто не смеў называць яго па імені: выйшаў новы гістарычны раман «Князь-ваўкалак»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера