Знайсці
27.10.2017 / 15:581РусŁacБел

Чытво на Хэлаўін: 30 кастрычніка ў «Галіяфах» прэзентуюць прыгодніцкі раман «Князь-ваўкалак»

Напярэдадні Хэлаўіна, 30 кастрычніка, выдавецтва «Галіяфы» правядзе прэзентацыю кнігі «Князь-ваўкалак» Максіма Кутузава.

«Князь-ваўкалак» — фэнтэзійна-прыгодніцкі раман, у якім галоўны герой — сярэднявечны князь, які мае незвычайную здольнасць — ператварацца ў ваўка. На працягу кнігі чытач назірае, як малады і маладасведчаны кіраўнік вялікай дзяржавы спрабуе сумяшчаць асабістае жыццё і дзяржаўныя абавязкі. Людзі звычайна думаюць, што жыццё князя прыемнае і бесклапотнае. Аднак ці яно такое на самай справе?

На прэзентацыі аўтар беларускага фэнтэзі Максім Кутузаў зачытае ўрывак з кнігі, адкажа на пытанні чытачоў, дасць аўтографы, распавядзе пра кнігу і творчыя планы.

Сустрэча адбудзецца 30 кастрычніка ў 19:00 у кнігарні «Галіяфы» (Няміга, 3, цокальны паверх, бокс 66). Пазнаёміцца з кнігай можна тут ці ў краме «Галіяфаў». Дарэчы, у гонар Хэлаўіна на гэтую кнігу дзейнічае зніжка 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930