Знайсці
26.10.2017 / 21:21РусŁacБел

Канферэнцыя «Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны» пройдзе ў Мінску 28—29 кастрычніка

Вайна як idée fixe нашай сучаснасці: гуманітарыі шукаюць альтэрнатыву ваеннаму патасу і распаўсюду мілітарысцкай рыторыкі.

Гуманітарыі з Літвы, Украіны, Расіі і Беларусі збяруцца ў Мінску дзеля асэнсавання актуальнай сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне і магчымасцяў гуманітарнай рэфлексіі ва ўмовах «ваеннага часу».

28-29 кастрычніка ў Мінску адбудзецца канферэнцыя «Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны». Арганізатарамі падзеі выступілі: Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільнюс), Лятучы ўніверсітэт (Мінск), Цэнтр міждысцыплінарных гуманітарных даследаванняў (Мінск), Інстытут «Палітычная сфера» (Мінск-Вільнюс). Выклік, на які павінна даць адказ праца канферэнцыі, задае сацыяльна-палітычная сітуацыя ва ўсходне-еўрапейскім рэгіёне. «Неабвешчаная вайна» ва Украіне, якая разгарнулася як у рэальным, так і ў віртуальным (медыйным) вымярэннях, прывяла да надзвычайнага нагнятання рыторыкі вайны, схільнасці да квазірацыянальных абгрунтаванняў і афектаў ў духу «a la guerre comme a la guerre». Усё часцей — і палітыкамі, і гуманітарыямі — абмяркоўваюцца магчымыя сцэнарыі новай вайны, акупацыі і г.д., і ужо не зразумела, ці здольныя мы вырвацца з гэтага замкнёнага кола «мілітарысцкай гонкі» на палях нашай свядомасці.

Ці можа гуманітарная веда стаць сродкам супрацьстаяння прапагандзе? Якія культурныя ці мастацкія практыкі могуць быць выкарыстаныя для дэканструкцыі «уяўнай вайны»? Наколькі сама гуманітарная думка здольная заставацца па-за рамкамі ідэалагічнага супрацьстаяння і фармаваць дзейсную альтэрнатыву мілітарысцкай рыторыцы і нагнятанню патасу магчымай вайны?..

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская.

З праграмай канферэнцыі можна пазнаёміцца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930