Знайсці
26.10.2017 / 20:37РусŁacБел

Праца некаторых маршрутаў транспарту ў Мінску зменіцца 28—29 кастрычніка

У Мінску ў сувязі з асфальтаваннем вул. Алібегава на ўчастку ад вул. Я. Брыля да вул. Рафіева (не ўключаючы перакрыжаванні) і абмежаваннем руху транспарту 28 і 29 кастрычніка, будуць унесеныя змены ў трасы некаторых маршрутаў грамадскага транспарту, паведамілі ў ДП «Мінсктранс».

Так, рух тралейбусаў маршруту №39 на ўчастку ад вул. Я. Брыля да ДС «Паўднёвы Захад» будзе арганізаваны па прасп. Газеты «Звязда», вуліцы Голубева ў абодвух кірунках.

Праца тралейбуснага маршруту №25 будзе адмененая.

Для кампенсацыі знятага тралейбуснага руху арганізуецца праца часовага аўтобуснага маршруту №25Т «ДС Кунцаўшчына — ДС Малінаўка-4» па дзейнай трасе тралейбуснага маршруту №25.

У «Мінсктрансе» таксама распавялі, што ў сувязі з асфальтаваннем вул. Ландэра на ўчастку ад вул. Казінца да разваротнага кальца аўтобусаў і закрыццём руху транспарту з 7.00 (28 кастрычніка) прыкладна да 22.00 (29 кастрычніка) рух аўтобусаў маршрутаў №40, 53 на ўчастку ад пл. Казінца да КП «Ландэра» будзе арганізаваны па вул. Каржанеўскага, Ландэра ў абодвух кірунках з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку.

Пасажыраў просяць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера