Знайсці
26.10.2017 / 16:3916РусŁacБел

А зачэм?

Піша Зміцер Дашкевіч.

Пасля чарговай паспяховай прэм’еры «Кінаконга» нейкая паненка напісала камент: «А зачэм, какая ат этава польза?» Можна было б абурыцца, нешта даказваць, наставіць чалавека на розум, але інакш паступіў мой сябар, галоўны тэхнолаг «Цесляроў» Ягор Лаўрухін — ён засмяяўся. «Ты чаго?» — кажу я? І Ягор нагадаў мне стары, як свет, запіс «Сашы і Сірожы» пад такой самай назвай «А зачэм?»

Быў хлапак адзін, які і нараджацца не хацеў, бо ён прывык там і зачэм нешта мяняць, якая ат этава польза? Але ён нарадзіўся, падрос нават і хадзіў па пясочніцах ды пірагі дзіцячыя бурыў: «А зачэм вам эта? Какая ат этава польза?» Калі хто граў пад вокнамі на гітары Цоя, ён, ужо дарослы дзядзька, ліў на іх ваду з акна: «А зачэм вам эта? Эта незачэм».

А потым ён лёг і падымацца ўжо асабліва не хацеў — зачэм? Ён ляжаў, яго пачала есці моль. Ён глядзеў на гэта і казаў: «А зачэм?» Моль ела яго і ела, дайшла да галавы ўжо, а ён такі пакасіўся: «А какая ат этава польза?» Ну карацей, так яго і з'елі, бо зачэм, какая ат ніво польза?

«Дык а сутнасць якая?» — маеш поўнае права запытаць ты. А сутнасць такая: паглядзі на свае ногі, ці не есць цябе моль? Калі не есць, прыгай на іх хутка — і бяжы ў кінатэатры, дзе адбываецца нечуванная ў справе Беларушчыны дзея — агульнанацыянальная прэм’ера сусветнага кіно па-беларуску. Калі моль ужо пачынае падтачваць твае канцавіны, саскоквай на ногі яшчэ хутчэй — і бяжы туды ж, бо беларуская мова, даказана навукай, ацаляе цела, а добрае кіно — душу.

Зміцер Дашкевіч, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера