Знайсці
26.10.2017 / 15:3055РусŁacБел

Рудак і Карпаў счапіліся ў рэп-батле. З матамі

Антон Рудак напісаў у рэп-стылі верш з крытыкай Андруся Горвата — аднаго з прэтэндэнтаў на літаратурную прэмію Гедройця. Ён называе ягоную кнігу «Радзіва Прудок» «блявотай» і «самазакаханай банальшчынай» і абвінавачвае ў правінцыйнасці. Гэта справакавала Стася Карпава на адказ у стылі рэп-батлаў. 

Антон Рудак. Гедройць нарадзіўся ў Менску

дзень добры ў хату.
як сказана ў класіка:
выключайце радзіва, 
давайце хайпіць.

прысвячаецца ўсім,
хто хрыпеў і гарбеў,
але так і не здолеў
выгнаць вёску з сябе.

паехалі:

я нічога не маю да горвата,
і зусім не ганю правінцыю —
як любы патрыёт свайго роднага горада
я шкадую, што ён стаў сталіцаю,

але чуеце тупат ботаў,
але бачыце, вунь сляды?
гэта тры пакаленні маіх продкаў
бягуць адтуль сюды.

і гэта, вядома, не лічачы тых,
што ляжаць пад крыжамі кальварыі —
яны тут пратрывалі кастрычнік, бліцкрыг
і астатняе, меней крывавае,

і калі па матчынай лініі ўзяць,
хто ў нас менскам з маленства дыхаў —
будзе ўжо пакаленняў шэсць альбо пяць
па самых сціплых падліках.

наш адрас не дом і не вуліца, вось ён:
плошча свабоды, двор за касцёлам —
мне не трэба было нават ехаць у вёску
каб стварыць гэткі самы зборнік прыколаў.

што да «радзіва» —

я бачыў наклады гэтай блявоты,
і хто, як і каму яе прадаваў — 
але ў прыбіральні папера заўсёды
найлепш і найбольш прадаваны тавар

(але ж ты і выбраў месцейка, брат:
у горадзе над нямігаю
два стагоддзі хадзілі туды, каб пасраць —
а цяпер за тваёю кнігаю).

нахер трэба марозіць сраку
і хадзіць па патрэбе на двор,
каб у выніку ў высеры атрымаўся
такі аднастайны і нудны набор

самазакаханай банальшчыны
і трэццясортнага гумару —
на аўцюкоўскім фэсце даўно
цябе зачакаліся з нумарам.

я даўно не слухаю радзіва,
і зусім не гляджу целявізар —
«прудок» варта дэпартаваць у замкаддзе
з-за адсутнасці менскае візы.

раўнд, як у нас у двары казалі.

* * *

Стась Карпаў напісаў у сябе ў фэйсбуку: «Стала мне шкада Anton Rudak, чый адзінокі верш пра «Прудок» Андрусіка быў названы «батлам». Які к**ям батл у адзіночнай камеры?

Праблема вашай паэтычнай тусовачкі, Антон, такога роду:
Яна — як «начнік». Разумееш? У ёй да**я народу,
Але рабіць людзям нехер. Яны цэлымі днямі ля гэтай крамы.
Стаяць, сука, тухнуць — і ім не хапае драмы.

Трымцяць, і кладуцца ў травы, як лісце з галін,
З надзеяй кішэні абмацваюць кожныя пяць хвілін —
Рашучая баба трасе свайго мужыка:
А раптам?! Падкладку правер? І дзірачку спінжака…

Але дзірачкі для таго і ёсць, што ў іх нічога няма.
Таму свет начніка — бязрадасны і безнадзейны як калыма,
І тым мацней хочацца акта, падзеі — для прынцаў і каралеў.
Хаця б «белачка», няшчасная «белачка». А лепей — каб хто акалеў.

Драма, разумееш? Драма патрэбна кожнаму ў начніку.
А ты выпадкова міма цягнешся. Ці стаў пакурыць убаку.
І вось да цябе падыходзіць уважаемы чалавек
Бомж жоўтавокі з лішняй адтулінай ў галаве.

Ён трымае цябе за гузік, кажа што ходзіць з нажом.
Але нож — **йня. Ад бамжа пахне блявотай і «Міражом».
І ты яго пасылаеш так, што і не перакажу
І ідзеш дадому. Праўда, гузік застаецца бамжу…

Гэта па-першае. Па-другое.

Цяпер пра «ваш» Менск. Я доўга намацваў ніць, 
І так зразумеў, што твой крыж гэты горад абараніць
Ад Горвата, ад Прудка - ну што ж. Я падаю ніц
У сваёй спагадзе

І бачу як стаў ты пасярод Менска, цельня ляціць з грудзей,
Нага твая ўпёрта ў брук. Позірк цьверды. Для нашых людзей
У такі экстатычны момант нічога няма саладзей,
Чым сцаць у замкаддзе.

І, я пагаджуся: выпячваючы перадок — 
Куды ты ні сцыш — адразу насцыш ў «Прудок»
Ці не для таго ж твае продкі ліха гулі ў гудок
Ужо з перона —

Каб Менск табе выдаў паперу і паставіў пячаць,
Што ціпа усе пра**аліся — а ты павінен пачаць
Свой супраціў палескім, стварыць асобную часць — 
Для абароны.

Жыццё аддаць ў змаганні — цана ў цане.
Усё так. Але ж ты быў заўчора зусім нягучны? Ці не?
А тут — «Кастусь Касцюшка»! У млявым такім пацане —
Валькірыяда.

Пачаў бы можа ты, я не ведаю, — з Чаргінца.
І будзе веліч, вянец. Галоўнае — кроў з вянца. 
А так — медаль з гаўна для першых, але з канца.
І «выпі яду».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера