Знайсці
16.09.2008 / 16:115РусŁacБел

Лукашэнка загадаў «штампаваць» чэмпіёнаў свету

«Вы ўгрохалі сюды 150 мільярдаў, і мы спытаем за вынік»

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што дзяржава павінная атрымліваць адпаведную аддачу і вынік ад сродкаў, укладзеных у будаўніцтва новых спартовых аб’ектаў.

«Вы павінныя тут штампаваць чэмпіёнаў свету і алімпійскіх чэмпіёнаў. Вы ўгрохалі сюды 150 мільярдаў, і мы спытаем за вынік»,
— заявіў А.Лукашэнка, наведваючы ў Пінску новы ўніверсальны спартовы комплекс «Хваля».

Беларускі кіраўнік у цэлым станоўча ацаніў створаныя ў спорткомплексе магчымасці як для занятку фізкультурай, так і для падрыхтоўкі спартоўцаў высокага класа. Пры гэтым А. Лукашэнка падкрэсліў, што дадзеная інфраструктура павінная выкарыстоўвацца на 100 %, каб была магчымасць пакрыць частку выдаткаў на яе ўтрыманне.

Падчас наведванняў дадзенага спартовага аб’екта, была таксама закранутая праблема падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай адукацыяй для працы ў спартовых установах. У прыватнасці, ён лічыць, што пры недахопе адпаведных кадраў для працы ў спорткомплексах павінныя прыцягвацца настаўнікі фізічнай культуры.

«Прымусьце настаўнікаў фізкультуры працаваць, і не трэба плакацца,
што Радзькоў (Аляксандр Радзькоў — міністр адукацыі), забраў у вас трэці ўрок фізкультуры», — сказаў А.Лукашэнка.

Ён заявіў, што «мы будзем ствараць працоўныя месцы там, дзе выгодна дзяржаве, і хай чалавек ідзе да гэтага працоўнага месца, а не наадварот».

Паводле Хартыі'97

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера