Знайсці
25.10.2017 / 18:3227РусŁacБел

Мінскі бровар выпусціў піва «Сабчак — прэзідэнт»

Ад чацвярга ў некаторых мінскіх барах і кавярнях будзе прэзентаваны новы гатунак ад мінскага міні-бровара «Талер». Названае піва вельмі правакатыўна — #сабчакпрэзідэнт.

Піва выканана ў стылі «двайны ІПА». Гэта моцна ахмелены бледны эль. Хмель дадае піву моцную духмянасць і гарчынку. Двайны ІПА больш моцны за звычайны. Як правіла, працэнт утрымання алкаголя ў такім стылі больш за 7%.

«Хто павіншуе расіян з Новым 2019 годам, вы даведаецеся пазней, а пакуль атрымлівайце асалоду ад выдатнага піва, і, як той казаў… няхай увесь свет пачакае», — напісалі прадстаўнікі «Талера» пра новы гатунак.

Міні-браварня «Талер» была заснаваная ў 2011 годзе. Названая ў гонар срэбнай манеты, якая была ва ўжытку на тэрыторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай. На эмблеме піваварні сярэднявечныя вершнікі з мячамі.

Першапачаткова «Талер» быў арыентаваны на больш традыцыйныя піўныя гатункі, аднак летась перафарматаваўся на стылі, характэрныя для крафатавай вытворчасці.

«Талер» не ўпершыню эпатуе публіку назвамі сваіх гатункаў. Сёлета яны ўжо выпусцілі амерыканскі бледны эль «Трамп» і портар «Жалезны Фелікс», прысвечаны Феліксу Дзяржынскаму.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера