Знайсці
25.10.2017 / 11:2512РусŁacБел

У ноч на нядзелю амаль усе суседзі Беларусі пяройдуць на зімовы час

У ноч на нядзелю, 29 кастрычніка, краіны ЕС пераходзяць на зімовы час: стрэлкі перавядуць на гадзіну назад.

На зімовы час пераходзяць усе краіны Еўрапейскага саюза: для ўзгодненай працы ўнутранага рынку на ўсёй тэрыторыі ЕС дзейнічае адзіны дзень і час пачатку і канца летняга часу.

Пяройдзе на зімовы час і Украіна.

Вяртанне на летні час адбываецца ў апошнюю нядзелю сакавіка.

Беларусь, як і Расія, некалькі гадоў таму адмовілася ад пераводу стрэлак.

З 29 кастрычніка розніца ў часе паміж Мінскам і Вільняй (Рыгай, Кіевам, Талінам) складзе адну гадзіну, Мінскам і Варшавай (Амстэрдамам, Берлінам) — дзве гадзіны. Напрыклад, розніца ў часе паміж суседнімі Брэстам і Тэрэспалем цяпер будзе складаць дзве гадзіны.

Зменіцца расклад транспарту (цягнікоў і аўтобусаў), які накіроўваецца ў краіны ЕС і Украіну.

Напрыклад, цягнік Мінск — Вільня будзе адпраўляцца, як і раней са сталіцы Беларусі (8:00), але прыбываць у Літву на гадзіну раней па мясцовым часе (9:30). Адпраўленне з Вільні будзе на гадзіну раней (напр. 14:58), а прыбыццё ў Мінск, як і раней (18:45).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930