Знайсці
24.10.2017 / 09:257РусŁacБел

Хадаркоўскі не падтрымаў заклікі Навальнага да байкоту выбараў

ТАСС

Заснавальнік «Адкрытай Расіі» і былы кіраўнік нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаіл Хадаркоўскі выступіў у сваім фэйсбуку з праграмнай заявай наконт будучых прэзідэнцкіх выбараў у Расіі. Байкот галасавання пры нізкай колькасці яго ўдзельнікаў Хадаркоўскі назваў «самаапраўданнем бяздзейнасці для абывацеля», піша РБК.

Замест гэтага, на яго думку, перад дэмакратычным рухам стаяць тры мэты, а менавіта, — «дамагацца рэгістрацыі ўсіх жадаючых кандыдатаў, здольных сабраць галасы»; «Падтрымліваць прасоўванне кандыдатамі прынцыповых пытанняў, важных для будучыні Расіі», а таксама «прыняць удзел у пратэстах волевыяўлення».

Пад апошнім тэзісам, як патлумачыў апазіцыйны лідар, ён разумее галасаванне не «супраць Пуціна», а за «любога прымальнага кандыдата», а ў выпадку яго адсутнасці — супраць усіх (прыхільнікі гэтай ідэі, на думку Хадаркоўскага, павінны будуць сапсаваць бюлетэнь).

«Важны факт адмовы галасаваць за загадзя вызначанага пераможцу, а не факт адмовы ад сваіх грамадзянскіх правоў», - падкрэсліў заснавальнік «Адкрытай Расіі». Галасаванне апазіцыянер назваў крокам да ўплывовай грамадзянскай супольнасці, а адмову ад яго — «праявай абыякавасці да лёсу краіны». Раней Хадаркоўскі назваў гэтую тактыку «актыўным байкотам».

Акрамя гэтага, як адзначыў Хадаркоўскі, пад «важнымі для будучыні Расіі» пытаннямі ён разумее наступныя тэмы

— дэцэнтралізацыю і федэралізацыю краіны і бюджэтную самастойнасць на рэгіянальным і мясцовым узроўнях; незалежнасць судовай сістэмы пры пашырэнні паўнамоцтваў прысяжных; выключэнне ролі Крамля і ФСБ пры прызначэнні суддзяў і вызначэнні судовых рашэнняў; а таксама паэтапны пераход да парламенцкай формы праўлення з радыкальным скарачэннем паўнамоцтваў прэзідэнта ў сферы ўнутранай палітыкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера