Знайсці
24.10.2017 / 08:378РусŁacБел

«Бізнэс не можа быць па-за палітыкай». Сенатары заклікалі прадпрымальнікаў балатавацца на выбарах

«Советская Белоруссія» правяла круглы стол з удзелам бізнэсменаў і членаў Савета Рэспублікі. Яны выказалі меркаванне, што прадпрымальнікам варта паспрабаваць сябе на мясцовых выбарах.

«Я б рэкамендаваў усім прадпрымальнікам, асабліва маладым, звярнуць увагу на гэтую кампанію. Бо выбары — гэта магчымасць праявіць сябе, заявіць пра інтарэсы і патрэбы ў тым ліку бізнесу. Новыя формы работы вынаходзіць не трэба: ва ўсім свеце вядома такое паняцце, як «фракцыі», у добрым сэнсе гэтага слова. Іх задача — адстойваць свае інтарэсы на ўсіх узроўнях прадстаўнічай улады», — заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў.

«Сёння вельмі важна, каб прадпрымальнікі мелі свой голас і на мясцовым узроўні. Для гэтага трэба ісці на выбары і не баяцца іх. Трэба дэлегаваць туды сваіх людзей. І падказваць органам мясцовага кіравання не баяцца прадпрымальнікаў, не перашкаджаць ім. Бо бізнэс па-за палітыкай быць не можа. Але прадпрымальнікі павінны быць на ўсіх узроўнях прадстаўнічай улады, яны — частка нашага соцыўма. Галоўнае, каб органы мясцовай улады ўзаемадзейнічалі з бізнесам, не баяліся яго», — упэўнены былы сенатар, генеральны дырэктар СТАА «Хенкель Баўтэхнік» Сяргей Навіцкі.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера