Знайсці
24.10.2017 / 06:211РусŁacБел

Адміністрацыя Горацкай калоніі перадумала пераводзіць Міхаіла Жамчужнага ў турму

Адміністрацыя Горацкай калоніі №9 адклікала прадстаўленне аб пераводзе палітвязня Міхаіла Жамчужнага на турэмны рэжым адбыцця пакарання, піша Радыё Свабода

Прызначаны на 24 кастрычніка Горацкім судом разгляд справы адменены, паколькі адпалі падставы. Такія звесткі падаюць праваабаронцы. Суд меўся адбыцца ў калоніі.

Праваабаронца з арганізацыі «Нью платформ інавэйшн» Андрэй Бандарэнка мяркуе, што адкліканіне заявы адміністрацыяй звязанае з самітам «Усходняга партнёрства», якое адбудзецца 24 лістапада, і на які запрошаны Аляксандр Лукашэнка.

У пачатку 2010-х гадоў Міхаіл Жамчужны разам з Андрэем Бандарэнкам зарэгістравалі праваабарончую арганізацыю «Платформа інавэйшн», якая займалася абаронай правоў вязняў. У 2015 годзе Міхаіла Жамчужнага асудзілі на 6 гадоў зьняволення нібыта за спробу подкупу міліцыянта.

Ціск на Жамчужнага Бандарэнка называе помстай за ягоную праваабарончую дзейнасць. У калоніі Міхаіл Жамчужны лічыцца злосным парушальнікам рэжыму адбыцця пакарання. Паводле звестак Андрэя Бандарэнкі, на асуджанага накладзена шмат дысцыплінарных спагнанняў, што дае падставы адміністрацыі звяртацца ў суд, каб змяніць яму ўмовы рэжыму ўтрымання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера