Знайсці
24.10.2017 / 06:155РусŁacБел

У ЗША пачата расследаванне ў дачыненні да Weinstein Company

EPA

Генеральны пракурор штата Нью-Ёрк Эрык Шнэйдэрман абвясціў пра пачатак расследавання ў дачыненні да кампаніі Weinstein Company пасля сэкс-скандалу вакол яе сузаснавальніка і былога кіраўніка Харві Вайнштэйна.

«Ніводны жыхар Нью-Ёрка не павінен быць абавязаны ісці на працу, дзе пануюць сэксуальныя пагрозы, запалохванне і страх. Калі сэксуальныя дамаганні ці дыскрымінацыя распаўсюджаныя ў кампаніі, то мы павінны пра гэта ведаць», - гаворыцца ў заяве пракурора.

Бюро па абароне правоў чалавека пры нью-ёркскай пракуратуры ўжо запатрабавала ад кампаніі даць вялікі спіс дакументаў.

Як стала вядома Бі-бі-сі, сярод гэтых дакументаў — асабістыя справы супрацоўнікаў, крытэрыі для найму на працу, на павышэнне ў пасадзе і звальненне, фармальныя і нефармальныя скаргі на сэксуальныя дамаганні і іншую дыскрымінацыю па палавой або ўзроставай прыкмеце, а таксама інфармацыя аб прынятых мерах па гэтых скаргах.

Следчыя таксама патрабуюць прадаставіць любую дакументацыю, якая тычыцца пазасудовага ўладжвання такіх спрэчак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031