Знайсці
23.10.2017 / 21:067РусŁacБел

Брытанец праплыў сем кіламетраў, ратуючыся ад акулы

Джон Крэйг, які займаўся дайвінгам ля берагоў Аўстраліі, праплыў 7,5 кіламетра, ратуючыся ад тыгровай акулы. Па словах брытанца, «цікаўная драпежніца» некаторы час суправаджала яго да берага, паведамляе ВВС.

Getty

Яхта, з якой ныраў 34-гадовы брытанец, адышла ад берага на 7,5 кіламетра і стала ў заліве Шарк за 800 кіламетраў ад Перта. Заліў, назва якога перакладаецца як «Акулавая бухта», штогод прыцягвае каля 120 тысяч турыстаў.

Дасведчаны вадалаз Крэйг пагрузіўся з гарпуном, але калі ўсплыў на паверхню, яхты побач ужо не было. Крэйг пачаў клікаць на дапамогу — і раптам заўважыў побач з сабой акулу.

«Яна была вельмі блізка і праяўляла цікаўнасць — падплывала да мяне з розных бакоў. Яна спрабавала вызначыць, хто я і ці можна мяне з'есці», — распавядае Крэйг.

Па словах брытанца, акула была досыць буйной — каля чатырох метраў у даўжыню, што адпавядае сярэдняму памеру дарослай асобіны.

«Тут я падумаў, што мне канец — я на адлегласці чатырох міль ад берага, а мяне пераследуе велізарная тыгровая акула. Я падумаў, што ўсё скончана, што так я і памру», — кажа Крэйг.

Напалоханы брытанец кінуўся ўплаў. Праз некаторы час ён заўважыў на гарызонце чырвоныя скалы паўвострава Перон і накіраваўся да іх.

John Craig

Акула пераследавала Крэйга на працягу 15 хвілін, але не нападала. «Калі я азіраўся, я бачыў морду акулы, якая выплывала з імглы і амаль датыкалася да маіх ластаў, яна плыла за мной», — распавядае дайвер.

Крэйгу у нейкі момант здалося, што акула суправаджае яго да берага, але праз некаторы час яна знікла.

Праз тры гадзіны Крэйг дасягнуў берага. Адтуль ён убачыў самалёты і лодкі, якія ўдзельнічалі ў пошукавай аперацыі на моры. Прыцягнуць да сябе ўвагу выратавальнікаў Крэйгу не ўдалося, і ён пайшоў пешшу ў кірунку турыстычнай базы.

Праз паўгадзіны Крэйга заўважылі з паветра, а яшчэ праз некаторы час да берага прычаліла лодка з выратавальнікамі.

«Мне не верылася, што нехта здольны праплысці такую адлегласць за гэтак кароткі час. Напэўна, калі цябе падганяе акула, […] гэта нешта накшталт трэнера», — пракаментаваў здарэнне выратавальнік Глен Рыджлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930