Знайсці
23.10.2017 / 17:405РусŁacБел

Дырэктар фітнэс-цэнтра, які пратараніў таксі, абвешчаны ў вышук

Следчы камітэт працягвае расследаванне крымінальнай справы аб ДТЗ на вул. Кальварыйскай, распачатай у дачыненні да 29-гадовага грамадзяніна РФ, паведамляецца на сайце СК.

Нагадаем, 7 кастрычніка каля гадзіны ночы п'яны дырэктар фітнэс-цэнтра «Нардзін» Вячаслаў Карнеявец за рулём BMW пратараніў таксі Opel Astra. Кіроўца таксі атрымаў цяжкія траўмы, быў шпіталізаваны і да гэтага часу знаходзіцца ў цяжкім стане.

У ходзе высвятлення абставін здарэння следствам у дачыненні да Карнеяўца была дадаткова распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 159 (пакіданне ў небяспецы) КК РБ. На падставе сабраных матэрыялаў яму завочна выстаўленае абвінавачванне па ч. 3 арт. 159 ч. 4 арт. 317 КК РБ, ён абвешчаны ў вышук.

У распараджэнні следства маецца інфармацыя пра месцазнаходжанне мужчыны ў Маскве. У гэтай сувязі СК будзе ўзаемадзейнічаць з кампетэнтнымі органамі юстыцыі РФ.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930