Знайсці
23.10.2017 / 17:213РусŁacБел

Цяпер беларусы могуць праверыць сваю крэдытную гісторыю ў інтэрнэце

У Беларусі пашыраны магчымасці анлайн-доступу да асабістых крэдытных справаздач, дакладвае Нацбанк. Цяпер фізічныя асобы — кліенты ўсіх беларускіх банкаў — могуць самастойна атрымаць сваю крэдытную справаздачу ў рэжыме анлайн. Такая магчымасць з'явілася ў сувязі з паслядоўным пашырэннем функцыяналу вэб-партала крэдытнага рэгістра і яго ўзаемадзеяння з міжбанкаўскай сістэмай ідэнтыфікацыі (МСІ). Раней дадзеная паслуга была даступная для кліентаў толькі аднаго банка.

Рэгістрацыя ў МСІ дазваляе прайсці ідэнтыфікацыю на вэб-партале крэдытнага рэгістра для атрымання асабістай крэдытнай справаздачы. Рэгістрацыя ў МСІ ажыццяўляецца праз АІС «Разлік» (АРІП) без выплаты якіх-небудзь камісій або ўзнагарод. У адпаведнасці з заканадаўствам асабістая крэдытная справаздача прадастаўляецца бясплатна адзін раз на працягу каляндарнага года і неабмежаваную колькасць разоў — за ўзнагароджанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930