Знайсці
24.10.2017 / 06:0115РусŁacБел

З’явілася пасцельная бялізна з самымі мілагучнымі беларускімі словамі

Камплект пасцельнай бялізны «Родныя словы» з самымі прыгожымі і мілагучнымі беларускімі словамі прэзентавала крама Symbal.by.

У аснову назвы бялізны ўзяты словы Янкі Купалы з верша «Роднае слова»:

«Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне…»

Пасцельная бялізна створана Symbal.by сумесна з беларускай гандлёвай маркай «Samsara», якая займаецца распрацоўкай, вытворчасцю і продажам хатняга тэкстылю.

 У дызайне выкарыстана 200 словаў беларускай мовы, што былі прапанаваныя падпісантамі суполак Symbal.by ў сацыяльных сетках.

Як зазначыў аўтар праекту Павел Белавус:

— Спадзяюся, што пасцельная бялізна «Родныя словы» пойдзе ў народ, на ложкі і канапы ды стане такім хатнім адукацыйным праектам для дзяцей і дарослых.

Ляжыш у ложку і вышукваеш новыя ды цікавыя беларускія словы, запамінаеш, складаеш у сказы, перакладаеш. Цуд!

Бялізна прадстаўлена ў чатырох варыянтах камплектаў: 1,5 спальны, 2-х спальны, еўра-камплект, сямейны.

Замовіць з бясплатнай дастаўкай па Мінску, Беларусі і ўсім свеце можна праз сайт Symbal.by альбо самастойна набыць у афіцыйнай афлайн-краме ў Мінску на праспекце Машэрава, 18.

ІП Белавус П.М. УНП 691764397

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930