Знайсці
23.10.2017 / 09:505РусŁacБел

Памёр адзін са стваральнікаў AC/DC Джордж Янг

Caroline Gillies, Getty Images

Аўстралійскі музыкант шатландскага паходжання Джордж Янг памёр ва ўзросце 70 гадоў. Аб гэтым паведамляецца на фэйсбук-старонцы рок-гурта AC/DС у панядзелак.

«З болем у сэрцы мы аб'яўляем пра смерць нашага любімага брата і настаўніка Джорджа Янга. Без яго дапамогі і кіраўніцтва не было б ніякага AC/DC», - гаворыцца ў паведамленні.

Джордж Янг - брат Малькольма і Ангуса Янгаў, заснавальнікаў AC/DC. Ён выступаў у якасці аднаго з прадзюсараў калектыву. Акрамя гэтага, Янг граў на гітары ў аўстралійскай рок-групе The Easybeats і пісаў тэксты песень. Калектыў набыў вядомасць дзякуючы хіту Friday on My Mind.

Янгі нарадзіліся ў Шатландыі і пераехалі ў Аўстралію ў 1963 годзе. У 1964-м Джордж стаў адным са стваральнікаў The Easybeats, а дзесяць гадоў праз Малькольм і Ангус заснавалі AC/DC.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера