Знайсці
23.10.2017 / 06:4319РусŁacБел

Ламбардыя і Венета прагаласавалі за пашырэнне аўтаноміі

Жыхары самых багатых рэгіёнаў Італіі — Ламбардыі і Венета — прагаласавалі на сімвалічным рэферэндуме за пашырэнне аўтаноміі, сцвярджаюць са спасылкай на папярэднія вынікі кіраўнікі абедзвюх паўночных абласцей.

Вынікі рэферэндуму не маюць юрыдычнай сілы для цэнтральнага ўрада ў Рыме.

У Ламбардыі яўка склала 40%, у Венета — 57%. Па словах мясцовых уладаў, больш за 90% тых, хто прыйшоў выказаліся за вялікую аўтаномію.

Ламбардыя, куды ўваходзіць фінансавая сталіца Італіі — Мілан, і рэгіён Венета са сталіцай у Венецыі — самыя эканамічна паспяховыя рэгіёны краіны. Іх доля ў ВУП Італіі складае 30 адсоткаў.

Адна з галоўных прэтэнзій рэгіёнаў у тым, што яны плацяць Рыму куды больш падаткаў, чым атрымліваюць з бюджэту. Як следства яны хочуць скараціць свае выплаты Рыму прынамсі ўдвая.

Ламбардыя ў год аддае на 54 млрд еўра (за 64 млрд даляраў) больш, чым атрымлівае, а Венета — на 15,5 мільярда еўра (18,2 млрд даляраў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930