Знайсці
22.10.2017 / 08:4292РусŁacБел

Сямашка: Каб энергетыкі не працавалі ў мінус, за ацяпленне трэба плаціць у 6 разоў больш

Паводле падлікаў, якія агучыў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, беларусы плацяць за ацяпленне толькі 16,8% ад сабекошту. Каб выйсці энергетыкам на нулявую рэнтабельнасць, тарыф неабходна павысіць у 6 разоў, піша БелТА.

«Хто вытрымае гэта, калі ў адзін момант падняць так тарыф? Менавіта на гэты момант звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка і паставіў нам задачу рабіць гэта паэтапна, гэта значыць па меры росту заробку, росту памеру пенсій і г.д. Над вырашэннем гэтай задачы мы і будзе цяпер працаваць», — сказаў Сямашка.

Пакуль энергетыкі кампенсуюць выдаткі за кошт перакрыжаванага субсідавання — для прадпрыемстваў ацяпленне значна даражэйшае, чым для насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930