Знайсці
21.10.2017 / 15:344РусŁacБел

Віцэ-старшыня ЕП: Польшча не паддалася шантажу ЕС у пытанні мігрантаў

Віцэ-старшыня Еўрапарламента Рышард Чарнецкі (партыя «Права і справядлівасць») адзначыў, што Польшча не паддалася шантажу, які датычыцца прымусовага размяшчэння бежанцаў у краінах ЕС, паведамляе Радыё Польшча.

19 кастрычніка падчас сустрэчы з лідарамі краін Вышаградскай групы старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што праграма прымусовага перасялення бежанцаў не мае будучыні. Ён заявіў, што трэба шукаць кампраміснае рашэнне, якое не будзе падзяляць краіны Вышаградскай групы і астатнюю частку Еўропы.

На думку Рышарда Чарнецкага, паслядоўная палітыка польскага ўрада ў дачыненні да мігрантаў прынесла вынікі. Ён лічыць, што Еўрасаюз шантажаваў Польшчу з той мэтай, каб яна пагадзілася на прымусовы прыём бежанцаў, аднак, улады ў Варшаве не паддаліся ціску.

«Цяпер краінам—сябрам ЕС спрабуюць упіхнуць гэтых мігрантаў на аснове прынцыпу добраахвотнай згоды. Аднак неафіцыйна ціск у гэтым пытанні можа працягвацца», — мяркуе Чарнецкі. Ён падкрэслівае, што Польшча і далей не мае намеру мяняць сваёй пазіцыі і працягне лічыць, што дапамогу бежанцам варта аказваць непасрэдна ў лагерах на тэрыторыях краін, дзе яны знаходзяцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930