Знайсці
21.10.2017 / 11:2011РусŁacБел

У Польшчы мужчына з нажом напаў на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра

У Сталёвай Волі ў Падкарпацкім ваяводстве Польшчы мужчына напаў з нажом на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра. У выніку нападу загінула 50-гадовая жанчына, яшчэ дзевяць чалавек атрымалі раненні, паведамляе Радыё Польшча.

Інцыдэнт адбыўся каля 15.00 у пятніцу. Чалавек нападаў на людзей ззаду, наносячы ўдары ў спіну.

Некаторыя з наведвальнікаў аказалі супраціў і абясшкодзілі мужчыну, паваліўшы яго на падлогу. Нападніка ўтрымлівалі да прыбыцця паліцыі.

27-гадовы жыхар Сталёвай Волі затрыманы. Падчас нападу ён быў цвярозы, паліцыя праверыла яго на прадмет прысутнасці ў крыві наркатычных рэчываў.

Паведамляецца, што затрыманы раней да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся.

За сітуацыяй сочыць прэм'ер-міністр Польшчы Беата Шыдла, якая адразу ж пасля нападу звязалася з мясцовымі ўладамі, а таксама міністрамі ўнутраных спраў і аховы здароўя з даручэннямі аператыўна высветліць акалічнасці злачынства і ўсяляк садзейнічаць пацярпелым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930