Знайсці
20.10.2017 / 23:4498РусŁacБел

Якубовіч: Давайце гаварыць пра Лябедзьку і Статкевіча, а не пра Сабчак ці гібель нейкай зоркі ў Расіі

Галоўны рэдактар «Советской Белоруссіі» Павел Якубовіч выступіў з праграмнай заявай у «Клубе рэдактараў» на «Беларусь-1», заклікаўшы абмяркоўваць жыццё Беларусі, а не расійскія гісторыі.

«Час нам, грамадзянам Беларусі, менш жыць жыццём іншай дзяржавы. Што нам гэтая гнюсная гісторыя вакол фільма «Мацільда»? Усе гэтыя звар’яцелыя барацьбіты, ваяўнічыя крыжакі… Нам гэта навошта? У нас гэтага няма і быць не павінна. Што нам гісторыя з гэтай Сабчак? …

Да чаго я заклікаю? Усе мы, грамадзяне Беларусі, павінны ўсё больш і больш разумець, што ўжо 25 гадоў мы — незалежная еўрапейская дзяржава. А мы ўсё жывём дробнымі жарсцямі нейкіх маскоўскіх акцёраў, нейкімі скандальчыкамі, нейкімі Сабчак.

Давайце жыць беларускім сёння і тут. У нас адбываюцца не такія глабальныя і скандальныя падзеі, але мы жывём сваім жыццём, каб зрабіць наша жыццё нармальным … Я гатовы гаварыць пра калег Лябедзьку, Статкевіча і іншых з нашмат большай цікавасцю, чым гісторыі Сабчак, нараджэнне ці гібель нейкай зоркі ў Расіі. Мы павінны ўрэшце разумець, што мы краіна». 

Такім чынам Якубовіч адрэагаваў на прапанову старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі абмеркаваць магчымы ўдзел Ксеніі Сабчак у прэзідэнцкіх выбарах у Расіі, а таксама развагі кіраўніцы холдынга «Мінск-Навіны» Кацярыны Дубінскай пра смерць артыста Дзмітрыя Мар’янава і праблемы ў сям’і Армэна Джыгарханяна.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031