Знайсці
20.10.2017 / 22:408РусŁacБел

У Сусветным фондзе прыроды распавялі, да чаго прывядзе масавае выміранне насякомых у Нямеччыне

Знікненне за кароткі час 80% крылатых насякомых, зафіксаванае ў Нямеччыне, можа прывесці да зніжэння ураджаяў сельскагаспадарчых культур, заявіў РІАН расійскі кіраўнік праграмы па захаванні біяразнастайнасці Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF) Уладзімір Крэвер.

Чытайце таксама: У Нямеччыне па невядомых прычынах знікла 80% усіх насякомых

«Нізкая біямаса насякомых з'яўляецца ўніверсальным і вельмі трывожным паказчыкам таго, што адбываецца нешта нядобрае. Калі ў экалагічнай пірамідзе пачынае выпадаць адно з ніжэйшых звёнаў, то пачне сыпацца ўсё, што знаходзіцца вышэй. Пачнецца разбалансіроўка прыродных экасістэм, і наступствы могуць быць вельмі розныя. Напрыклад, зніжэнне ўраджайнасці раслін, якія патрабуюць апылення казуркамі», — сказаў Крэвер.

Але, папярэджвае навуковец неабходныя далейшыя і больш глыбокія даследаванні: ці ўсе віды зніклі раўнамерна, або толькі нейкая група. Таксама вельмі важна разабрацца ў прычынах вымірання.

Сусветны фонд (дзікай) прыроды (World Wide Fund for Nature) — міжнародная грамадская арганізацыя, якая працуе ў сферах, якія тычацца захавання, даследавання і аднаўлення навакольнага асяроддзя. Гэта найбуйнейшая ў свеце незалежная прыродаахоўная арганізацыя з больш чым 5 мільёнамі прыхільнікаў ва ўсім свеце, якая працуе ў больш чым 100 краінах і падтрымлівае каля 1300 прыродаахоўных праектаў ва ўсім свеце.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930