Знайсці
20.10.2017 / 15:155РусŁacБел

Лукашэнка мае намер праверыць добраўпарадкаванне ў двух дзясятках гарадоў у 2018 годзе

Пра гэта ён заявіў сёння на рэспубліканскім семінары па ЖКГ, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што у 2018 годзе асаблівая ўвага будзе нададзена навядзенню парадку ў населеных пунктах. «Трэба азначыць два-тры дзясяткі такіх гарадоў, каб я мог асабіста паглядзець. І не толькі я, усе мы павінны пабываць там, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Абавязкова трэба добраўпарадкаваць гарады, вёскі. Там жа вы жывяце, вашы людзі і вашыя дзеці».

Ён растлумачыў свае патрабаванні да добраўпарадкавання і, у прыватнасці, высадцы дрэў уздоўж дарог. Паводле яго слоў, гэта неабходна рабіць не столькі для навядзення прыгажосці, хоць і гэта вельмі важна, а для больш рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў. Напрыклад, за адхонамі і абочынамі даводзіцца ўвесь час глядзець, каб утрымліваць іх у чысціні і парадку, што патрабуе вялікіх выдаткаў.

«Давайце пасадзім там дрэвы — праз пяць гадоў мы забудзем пра тое, што там трэба касіць, — прапанаваў кіраўнік дзяржавы. — І прыгожа, і грошы не трэба марнаваць. Я ўжо не кажу пра тое, што апоўзні, калі добрыя дажджы прайшлі, усё руйнуюць…».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што добраўпарадкоўваць тэрыторыі неабходна і для таго, каб краіна мела свой твар. «Чысціня і парадак - пытанне нумар адзін».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера