Знайсці
20.10.2017 / 22:331РусŁacБел

Беларускі мабільны дадатак з дапоўненай рэальнасцю стаў «гульнёй дня» для айфонаў

Штодня спецыялісты кампаніі Apple адбіраюць самую цікавую і папулярную гульню, якая потым у краме дадаткаў AppStore пазіцыянуецца як «Гульня дня». 20 кастрычніка такой гульнёй стала Tamadog, распрацаваная беларусамі.

«Game of the day» — «Гульня дня», фота галоўнае старонкі AppStore

Гульня Tamadog — гэта сучасны варыянт мегапапулярных на пачатку 2000-х «Тамагочы», віртуальных хатніх гадаванцаў. Але калі ў «Тамагочы» вашыя гадаванцы існавалі выключна на экране адпаведнае прылады, то цяпер яны могуць знаходзіцца, дзе пажадаеце: на вашым стале, на дварэ, на падлозе, у ложку — усюды, куды вы навядзеце камеру вашага тэлефона.

Унутры гульні ёсць убудаваныя пакупкі, 50% ад продажаў якіх накіроўваюцца на падтрымку прытулкаў для сабак па ўсім свеце.

Гульня рэалізаваная з дапамогай дапоўненай рэальнасці, пра якую мы распавядалі раней.

Чытайце: Віртуальная і дапоўненая рэальнасць: што гэта і ў чым адрозненне?

Тое, што Apple так высока ўганаравала Tamadog, паказвае на высокую якасць і ўзровень дадатку, што яшчэ раз пацвярджае кампетэнтнасць беларускіх IT-спецыялістаў.

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера