Знайсці
20.10.2017 / 11:4183РусŁacБел

Лукашэнка: З 1 студзеня павышаем тарыфы ЖКГ на $5

president.gov.by

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі павінны быць пад'ёмнымі для народа.

Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім семінары «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны», піша БелТА.

«Стаўлю задачу для ўсіх: з 2018 года праводзіцца разавае падвышэнне тарыфаў толькі на $5 і ў далейшым — ніякага росту без майго ведама. Тарыфы павінны быць пад'ёмнымі для народа. У гэтай сувязі ўраду, Камітэту дзяржаўнага кантролю даручаю дэталёва праверыць. І 1 студзеня 2018 года зацвердзім тарыфы рашэннем прэзідэнта», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Беларусі ў пачатку года павышаюцца тарыфы на ЖКП на $ 5 у эквіваленце і індэксуюцца ва ўвязцы з ростам даходаў насельніцтва. «Наколькі мне вядома, такое павышэнне ўжо адбылося ў студзені 2017 года.

Разам з тым урад, вядучае міністэрства, Міністэрства гандлю ў верасні павысілі тарыфы на 8% і пачынаеце далей палохаць людзей тым, што ў снежні яшчэ павялічыце на 10%. І гэта пры тым што з лістапада ўсе аб'ектыўна будуць плаціць больш у сувязі з уключэннем ацяплення. Гэта антынародны падыход да справы.

Так быць не павінна, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта прывядзе да значнага росту плацяжоў, што несумненна выкліча негатыўны грамадскі рэзананс. І па справе будзе той рэзананс. Чаму нельга індэксаваць тарыфы, скажам так, калі няма ацяплення, жыроўкі зрабіць лягчэйшымі? Хоць і гэта мы ўжо зрабілі.

Не разумею, вы, губернатары, разам з урадам каму хочаце дагадзіць — сваім людзям або нейкім міжнародным арганізацыям?»

Ён асабліва падкрэсліў, што нельга бударажыць насельніцтва размовамі аб стоадсоткавым кампенсацыі кошту паслуг літаральна з заўтрашняга дня.

«Гэта пытанне ў тым ліку і палітычнае. Спешка тут недапушчальная. Мы палічым спачатку тарыфы дакладна, каб энергетыкі, тыя, хто ваду падае, не жыравалі і не вырашалі свае праблемы за кошт насельніцтва. І тады прымем рашэнне, калі будзем выходзіць і як будзем выходзіць на стоадсоткавую аплату. Я перакананы: калі мы вельмі дакладна палічым, ужо з трэцяга заходу, гэтыя тарыфы, то працэнт кампенсацыі будзе вельмі высокім. Можа быць, і 90%», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Мы ні пад каго не павінны падладжвацца. Не забывайце, што галоўны прыярытэт нашай сацыяльнай палітыкі - гэта інтарэсы людзей, а не ведамстваў і розных міжнародных структур», - сказаў ён.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930