Знайсці
19.10.2017 / 19:502РусŁacБел

У Оршы раскрылі забойства мясцовага жыхара, які прыехаў з заробкаў у Расіі і знік

Віцебскія аператыўнікі раскрылі рэзананснае забойства жыхара Оршы, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

Інфармацыя аб знікненні 52-гадовага жыхара Оршы паступіла ў праваахоўныя органы 5 кастрычніка. Сваячка мужчыны паведаміла, што ён ездзіў на заробкі ў РФ і, вярнуўшыся, збіраўся сустрэцца з ёй, аднак так і не з'явіўся. Паколькі, з яе слоў, ён злоўжываў спіртным, яна не надала гэтаму значэння. Але пасля таго, як аршанец не даваў аб сабе ведаць некалькі дзён, жанчына ўсе ж вырашыла звярнуцца ў міліцыю.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Аршанскага РАУС апыталі сваякоў і знаёмых мужчыны, здзейснілі пакватэрны абыход па месцы жыхарства, прагледзелі запісы камер відэаназірання. Было вылучана некалькі версій знікнення, кожную з якіх старанна адпрацавалі.

Сумесна з супрацоўнікамі ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Віцебскага аблвыканкама аператыўнікі зрабілі выснову, што асноўная версія знікнення мае крымінальны характар, бо ў мужчыны пры сабе маглі знаходзіцца значная сума грошай і ювелірныя вырабы.

У выніку правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў на адных з вясковых могілак Аршанскага раёна быў знойдзены схаваны труп зніклага, а таксама выяўлены шэраг грамадзян, з якімі мужчына размаўляў пасля прыезду з Расіі, і маршрут яго перамяшчэння. Больш дэталёвая прапрацоўка інфармацыі дазволіла акрэсліць кола асоб, якія маглі быць датычныя да яго смерці.

На дадзены момант сумесна з УСК па Віцебскай вобласці праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні па зборы і замацаванні доказнай базы, а таксама высвятленні ўсіх абставін — дзе, калі і якім спосабам было здзейснена злачынства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера