Знайсці
19.10.2017 / 20:4512РусŁacБел

У Нідэрландах з'явілася веладарожка з выкарыстанай туалетнай паперы ФОТА

Дзве галандскія кампаніі — CirTec і KNN Cellulose — распрацавалі тэхналогію перапрацоўкі туалетнай паперы ў дарожна-будаўнічы матэрыял. Праверыць атрыманы матэрыял вырашылі ў правінцыі Фрыслэнд, праклаўшы з яго веладарожку даўжынёй 1 км, якая злучае сталіцу правінцыі Леўвардэн і гарадок Стынс.

Асноўным кампанентам паперы з'яўляецца цэлюлоза. Для атрымання дарожна-будаўнічага матэрыялу туалетную паперу спачатку праганяюць праз цыкл перапрацоўкі, дзе яе фільтруюць, чысцяць і стэрылізуюць пры вельмі высокіх тэмпературах. У выніку на выхадзе атрымліваецца пухнаты матэрыял або матэрыял у гранулах, які можна выкарыстоўваць для вытворчасці асфальту.

Большасць вытворцаў туалетнай паперы ў Нідэрландах вырабляюць толькі высакаякасны прадукт, які мае высокае ўтрыманне цэлюлозы, што, у сваю чаргу, дазваляе ствараць і больш якасны будаўнічы матэрыял пасля яе перапрацоўкі. У звычайным жа выпадку выкарыстаную паперу, як і іншыя адкіды, проста спальваюць на спецыяльных заводах па перапрацоўцы.

Выкарыстанне такой перапрацаванай паперы — гэта эфектыўная эканамічная мадэль, заяўляюць у кампаніі CirTec.

«У межах перапрацоўкі вы пазбаўляецеся ад усяго лішняга і на выхадзе атрымліваеце прадукт высокай каштоўнасці, які можна прадаць», — кажа кіраўнік CirTec Карлайн Лахай.

Некаторую частку гэтай цэлюлозы кампанія экспартуе ў Вялікабрытанію, дзе яна выкарыстоўваецца ў якасці аднаго з матэрыялаў для вытворчасці біякампазітаў. Астатняя ж цэлюлоза выкарыстоўваецца для вытворчасці іншых прадуктаў ці далейшай перапрацоўкі.

«Для людзей нават дзіўна думаць, што на дарозе ёсць туалетная папера, — кажа Мішэль Шрыр, губернатар правінцыі Фрыслэнд. — Але калі яны едуць па гэтай дарозе, то ўсё, што яны могуць бачыць, — гэта звычайны асфальт».

Пакуль яшчэ занадта рана казаць пра тое, ці стануць прадукты з перапрацаванае туалетнай паперы прымяняцца паўсюдна, але, прынамсі, у Нідэрландах у іх відавочна добрая будучыня.

Паводле партала futurism.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930