Знайсці
19.10.2017 / 17:383РусŁacБел

Будынак «Саюзмультфільма» ў Маскве перададуць РПЦ

Будынак «Саюзмультфільма» на Новаслабодскай вуліцы ў Маскве (былы храм свяціцеля Мікалая ў Новай Слабадзе) можа быць перададзены Рускай праваслаўнай царкве да канца 2017 года. Пра гэта паведаміў кіраўнік Расмаёмасці Дзмітрый Прыстанскаў на пасяджэнні камітэта Дзярждумы па прыродных рэсурсах, піша ТАСС.

ТАСС

«Цяпер ідзе вялікая праграма, звязаная з перадачай аб'ектаў рэлігійнага прызначэння, там, дзе ёсць прававыя падставы па законе 327, канфесіям. У нас вялікая колькасць (аб'ектаў) па лініі Рускай праваслаўнай царквы. Да канца года, я спадзяюся, мы перадамо Маскоўскай патрыярхіі аб'ект на вуліцы Новаслабодская, дзе размяшчаецца «Саюзмультфільм». А «Союзмультфильму» мы пакінулі новы сучасны будынак на вуліцы Каралёва», — сказаў ён.

Перадача аб'ектаў у распараджэнне РПЦ адбываецца ў рамках федэральнага закона 2010 года №327-ФЗ «Аб перадачы рэлігійным арганізацыям маёмасці рэлігійнага прызначэння, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай або муніцыпальнай уласнасці».

Фота: svt-nikolay.moseparh.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930