Знайсці
19.10.2017 / 16:3012РусŁacБел

Пуцін зноў зрэзаў сабе заробак

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падоўжыў дзеянне свайго ўказа, па якім на 10% скарачаецца зарплата кіраўніка дзяржавы, старшыні ўрада і іншых чыноўнікаў, грашовае ўзнагароджанне якіх вылічаецца ў адпаведнасці з указамі прэзідэнта РФ, паведамляе ТАСС.

Паводле ўказа кіраўніка дзяржавы, зарплаты скарачаліся на 10% з 1 студзеня па 31 снежня 2017 года.

Цяпер ён падпісаў новы ўказ, па якім дадзеная норма павінна будзе выконвацца з 1 студзеня па 31 снежня 2018 года.

Указ прадугледжвае, што федэральныя грамадзянскія служачыя адміністрацыі прэзідэнта РФ таксама будуць атрымліваць грашовае ўтрыманне з памяншэннем на 10%. Аналагічнае правіла распаўсюдзіцца на федэральных грамадзянскіх служачых апарата ўрада РФ, апарата Падліковай палаты.

Упершыню прэзідэнт Расіі паменшыў зарплаты чыноўнікаў у 2015 годзе, затым дзеянне гэтай нормы штогод працягвалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930