Знайсці
19.10.2017 / 15:1110РусŁacБел

Расійскі пенсіянер 20 гадоў атрымліваў яшчэ і беларускую пенсію — цяпер яго судзяць за махлярства

Мужчыну абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

У ходзе папярэдняга следства высветлілася, што грамадзянін Расіі атрымліваў пенсію па выслузе гадоў на тэрыторыі гэтай дзяржавы. На пачатку 90-х мужчына пераехаў у Беларусь. Тут ён падмануў службовых асоб Баранавіцкага гарадскога аддзела сацыяльнага забеспячэння і падаў заяву аб прызначэнні яму пенсіі па выслузе гадоў і на тэрыторыі Беларусі, паведамляе пракуратура.

У выніку гэтага з 1993 па 2014 гады сума незаконна налічанай і атрыманай пенсіі склала 26,7 тысячы рублёў. Цяпер справу пенсіянера перадалі ў суд.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930