Знайсці
19.10.2017 / 13:5627РусŁacБел

У Нямеччыне па невядомых прычынах знікла 80% усіх насякомых

Па невядомых пакуль прычынах колькасць усіх насякомых у нацыянальных парках і запаведніках Нямеччыны знізілася на 75-82%, паведамляюць эколагі ў часопісе PLoS One.

Вядома, пералічыць абсалютна ўсіх казурак у краіне немагчыма. Але ў эколагаў ёсць свае метады. Яны размяшчаюць спецыяльныя пасткі на тэрыторыях запаведнікаў і падлічваюць колькасць насякомых, якія трапляюць у тыя пасткі за пэўны час. Параўноўваючы кожны такі «улоў», можна зразумець, як змяняецца відавая разнастайнасць і колькасць насякомых з цягам часу.

Так выглядае пастка для адлову насякомых

Гэтыя назіранні, як распавядае Каспар Халман, супрацоўнік універсітэта Радбуда ў Нямеччыне, малююць катастрафічную карціну, якая склалася ў апошнія гады. Па падліках эколагаў, колькасць і біямаса насякомых скарацілася прыкладна на 75% і 82% адпаведна ва ўсіх шасцідзесяці запаведніках, нягледзячы на велізарныя адрозненні ў клімаце, флоры і фаўне паміж імі.

Канкрэтныя лічбы такія: калі ў 1990 годзе ў пасткі кожны дзень трапляла прыкладна 10 грамаў насякомых, то сёння гэты паказчык паменшыўся да 2 грамаў на дзень. Такое рэзкае падзенне, як адзначаюць даследчыкі, можа прывесці да абвальвання ўсіх экасістэм — яно закранула не толькі розных драпежных і паразітычных насякомых, але і апыляльнікаў, якія, як вядома, адыгрываюць надзвычай важную ролю ў сельскай гаспадарцы. 

Прычыны таямнічага знікнення такой вялікай колькасці насякомых пакуль не выяўленыя. Адно з меркаванняў эколагаў — хуткае развіццё сельскай гаспадаркі, але над дакладнымі вынікамі даследавання навукоўцы яшчэ працуюць. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера