Знайсці
19.10.2017 / 14:0512РусŁacБел

Археолагі знайшлі ў Егіпце драўляную статую ўзростам 4 тысячы гадоў

Археолагі са Швейцарыі і Францыі знайшлі ў Сакары ў Егіпце драўляную статую маці аднаго з апошніх фараонаў Старажытнага Царства, вытачаную старажытнаегіпецкімі майстрамі больш за чатыры тысячы гадоў таму, паведамляе Міністэрства па справах старажытнасцяў Егіпта.

Бюст знойдзены ля ўсходняга боку піраміды Анкхнеспепі II, дзе за тыдзень да гэтага навукоўцы знайшлі пірамідыён — камень пірамідальнае формы, які ўпрыгожваў верхавіну піраміды і ярка зіхацеў у промнях сонца дзякуючы аркушам золата, якія пакрывалі яго паверхню. Тады археолагі выказалі здагадкі, што гэты пірамідыён знаходзіўся на вяршыні разбуранай пахавальні царыцы Анкхнеспепі II, жонкі Пепі I і меркаванае маці Пепі II, фактычна апошняй паўнавартаснай кіраўніцы Старажытнага Царства. 

І вось, здаецца, гэтая здагадка пацвердзілася: знойдзеная археолагамі галава жанчыны, вытачаная з суцэльнага кавалка дрэва, знаходзілася амаль у тым жа месцы, дзе быў знойдзены пірамідыён.

Спецыялісты кажуць, што бюст захаваўся ў вельмі кепскім стане, таму, перш чым выставіць яго ў музеі, трэба шмат папрацаваць над рэстаўрацыяй.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930