Знайсці
19.10.2017 / 10:5142РусŁacБел

У Мінабароны Беларусі заявілі пра спробы зрыву вучэнняў «Захад-2017»

Фота Сяргея Гудзіліна

У Міністэрстве абароны Беларусі заяўляюць пра спробы зрыву сумесных беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў «Захад-2017».

«Адразу хачу падкрэсліць, што гэты экзамен (вучэнні «Захад-2017») наша рэспубліка, Узброеныя сілы Беларусі вытрымалі годна, нягледзячы на беспрэцэдэнтны па накалу супраціў — аж да спробаў сарваць вучэнні, унесці раскол у беларуска-расійскія адносіны, супрацьпаставіць Беларусь краінам Захаду», — цытуе «Беларуская ваенная газета» міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова.

Як падкрэсліў кіраўнік ведамства, «гэтыя спробы сарваныя». «Сарваныя шмат у чым дзякуючы эфектыўнай сістэме гарантавання нацыянальнай бяспекі, у тым ліку інфармацыйнага забеспячэння», - сказаў ён.

interfax.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера