Знайсці
19.10.2017 / 10:332РусŁacБел

80-гадовы выпівоха ў Віцебску абрабаваў на касе ў краме дзевяцігадовага хлопчыка

У Віцебску 80-гадовы мужчына дзеля спіртнога абрабаваў дзіця ў прадуктовай краме проста на касе, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.

Здарэнне адбылося днём у буйной краме па Маскоўскім праспекце. 80-гадовы пенсіянер убачыў 5 рублёў рэшты, якую атрымаў хлопчык пасля разліку за пакупкі. Грошы мужчына адабраў у 9-гадовага школьніка адразу каля касы. Прадавец гэтага не бачыла, бо глядзела на другіх пакупнікоў.

У міліцыю звярнуўся айчым пацярпелага. Супрацоўнікі праваахоўных органаў аператыўна затрымалі зламысніка, грошы якога, як высветлілася, тэрмінова пайшлі на спіртное.

Мужчыну пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930