Знайсці
19.10.2017 / 10:091РусŁacБел

Стан трох жанчын, што атруціліся ў Барысаве, па-ранейшаму цяжкі

Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

«З трох пацыентак, якія знаходзяцца ў Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, адна ў аддзяленні таксікалогіі, стан цяжкі стабільны. Дзве іншыя пацыенткі ў рэанімацыі — іх стан таксама цяжкі стабільны», — адзначылі ў прэс-службе.

Днём 14 кастрычніка з прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю прадуктаў з рыбы, ва ўстанову аховы здароўя Барысава былі дастаўлены некалькі жанчын з рознымі ступенямі хімічных апёкаў. Папярэдне было ўстаноўлена, што пяць жанчын выпілі невядомую вадкасць. Трох найбольш цяжкіх пацыентак перавялі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Мінска.

Затрыманая работніца прадпрыемства. З падазраванай праводзяцца працэсуальныя і следчыя дзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930