Знайсці
19.10.2017 / 10:044РусŁacБел

Адключаць ацяпленне ў Мінску не плануецца

Адключэнне ацяплення ў Мінску не плануецца, тэмпература рэгулюецца аўтаматычна, паведамілі БЕЛТА ў ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».

«Для адключэння ацяплення няма прычын, бо тэмпература ў дамах рэгулюецца сістэмай аўтаматыкі ў залежнасці ад тэмпературы навакольнага паветра. Можа быць, у кагосьці ў доме яна проста спрацавала не так, як патрабуецца, таму занадта горача. Бо ацяпленне запусцілі нядаўна, гэты працэс спалучаны з рознымі нюансамі, не заўсёды вытрымліваюцца зададзеныя параметры. Рэжым прапальвання, дарэчы, — састарэлы тэрмін, бо зараз усё аўтаматызавана, у кожным доме рэгуляванне адбываецца аўтаномна», - растлумачылі на прадпрыемстве.

Спецыялісты параілі жыхарам дамоў, у якіх занадта моцна грэюць батарэі, звяртацца ў камунальныя службы для наладкі сістэмы аўтаматыкі. Гэтыя пытанні здымаюцца ў бягучым рэжыме. Рашэнняў на ўзроўні гарадскіх уладаў па цэнтралізаваным адключэння ацяплення не чакаецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера