Знайсці
19.10.2017 / 08:592РусŁacБел

Спектакль «Браніслаў» святкуе двухгоддзе. Чарговы паказ — 13 лістапада

13 лістапада «Арт Сядзіба» запрашае вас на паказ спектакля «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў».

Спектакль прысвечаны Браніславу Тарашкевічу — беларускаму палітыку, пісьменніку, навукоўцу, мовазнаўцу, стваральніку першага ўнармаванага правапісу беларускай мовы.

Спектакль «Браніслаў» — гэта першы спектакль «Арт Сядзібы». Прэм’ера адбылася 14 лістапада 2015 года ў Мінску. І цяпер пастаноўка святкуе сваё двухгоддзе.

За час існавання спектакль наведаў Пружаны, Гомель, Вільню, а таксама неаднаразова быў паказаны ў Мінску. У пастаноўцы задзейнічаны студэнты тэатральных універсітэтаў, акторы-аматары, людзі розных прафесій. Але ўсе яны звязаныя адной ідэяй — любоўю да Беларусі, да беларускай мовы і жаданнем расказаць пра невядомыя эпізоды беларускай гісторыі і культуры.

Пастаноўка адбудзецца ў клубе «ILI» (пр-т Незалежнасці, 131, к. 1). Пачатак а 20-й гадзіне.

Запісацца на спэктакль можна праз форму і па тэлефоне: +375(29) 651-78-98. 
Колькасьць месцаў абмежаваная!

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930