Знайсці
18.10.2017 / 22:301РусŁacБел

Самыя моцныя ФОТЫ дзікіх жывёл

Каля 50 тысяч работ аўтараў з 92 краін былі прадстаўленыя на 53-м міжнародным конкурсе здымкаў дзікай прыроды Wildlife Photographer of the Year Award. DW піша пра пераможцаў.

Галоўны прыз конкурсу

Чорнага насарога, застрэленага браканьерамі, якія паквапіліся на яго рог, сфатаграфаваў у адным з паўднёваафрыканскіх запаведнікаў нью-ёркскі фатограф, ураджэнец ПАР Брэнт Сціртан. Музей прыродазнаўства ў Лондане абвясціў гэтую працу пераможцам конкурсу. На Зямлі засталося каля 5000 чорных насарогаў.

Намінацыя «Найлепшы малады фатограф»

На фатаграфіі, зробленай у джунглях Рэспублікі Конга — раўнінная гарыла, якая ляжыць сярод дрэў і трымае адной лапай какосавы арэх. Аўтар гэтага здымка — фатограф з Нідэрландаў Даніэль Нэльсан.

Намінацыя «Юны фатограф, узрост 11-14 гадоў»

Халодны пахмурны дзень. Глыбокі снег пакрыў даліну Ламар ў Елаўстонскім нацыянальным парку, размешчаным у штаце Ваёмінг, ЗША. Гэтая ліса палявала побач з дарогай, як раптам знайшла гусінае яйка. На здымку адлюстраваны момант, калі яна спрабуе закапаць знаходку. Аўтар здымка — амерыканец Эшлі Скалі.

Намінацыя «Млекакормячыя»

Гэтых гарэзлівых кашалотаў зняў сусветна вядомы майстар падводнай фотаздымкі Тоні Ву, які нарадзіўся ў Кітаі. Здымак зроблены ў акваторыі ля ўзбярэжжа Шры-Ланкі. У прыродзе ў кашалота практычна няма ворагаў. Затое паляваннем на яго доўга займаўся чалавек. Яно спынілася толькі тры дзесяцігоддзі таму. І цяпер пагалоўе кашалотаў, якое моцна скарацілася, павольна, але аднаўляецца.

Намінацыя «Адзіночны здымак»

Амерыканскі фатограф Джасцін Хофман часта ўдзельнічае ў міжнародных экалагічных экспедыцыях, задача якіх — пакласці канец забруджванню сусветнага акіяна. Падчас адной з іх, калі ён займаўся здымкамі ля ўзбярэжжа інданэзійскага вострава Сумбава, у аб'ектыве яго камеры аказаўся марскі канёк, які схапіў ватовую палачку, што плавала ў бруднай вадзе сярод смецця — мабыць, прыняў яе за водарасці.

Намінацыя «Птушкі»

Аўстралійская хмызняковая індычка адкладае яйкі проста побач з домам аўтара гэтага здымка Джэры Пірса на ўскраіне Сіднэя. Цікава тое, што гэтыя птушкі не выседжваюць свае яйкі, а закопваюць іх у месцах, дзе забяспечваецца неабходная для інкубацыі тэмпература. Тут індычка засыпае яйкі расліннымі рэшткамі, што гніюць пад дзеяннем мікраарганізмаў.

Намінацыя «Амфібіі і рэптыліі»

Амерыканскаму фотарэпарцёру Браяну Скеры ўдалося сфатаграфаваць скурыстую марскую чарапаху. Гэта адзін з найстарэйшых відаў чарапах у свеце, які цяпер знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Скеы зняў чарапаху ў резерваце Сандзі-Пойнт ля вострава Санта-Крус, што належыць да Віргінскіх астравоў ЗША, на пляжах якіх чарапахі адкладаюць яйкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930