Знайсці
18.10.2017 / 21:0621РусŁacБел

Прафесар, пісьменнік, прадзед: Вітаўтасу Ландсбергісу — 85 гадоў

Delfi.lt

Першаму кіраўніку адноўленай Літвы Вітаўтасу Ландсбергісу ў сераду споўнілася 85 гадоў. 

Ён нарадзіўся ў 1932 г. у сям'і архітэктара Вітаўтаса Ландсбергіса-Жамкяльніса і доктара-акуліста Оны Ябланскіце-Ландсбергене, якой за ратаванне яўрэяў музеем Яд-Вашэм было прысвоена званне Праведніка свету.

У 1969 г. Вітаўтас Ландсбергіс абараніў кандыдацкую дысертацыю па мастацтвазнаўстве па музычнай творчасці Чурлёніса, з 1978 г. — прафесар Віленскай кансерваторыі, быў заслужаным дзеячам мастацтваў Літоўскай ССР, напісаў 150 кнігаў, некалькі пра Чурлёніса, некалькі зборнікаў вершаў. Ганаровы старшыня літоўскай Шахматнай федэрацыі.

З 1988 г. Вітаўтас Ландсбергіс узначаліў «Саюдзіс» (Дэмакратычны рух за перабудову ў Літве), быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. 11 сакавіка 1990 г. пад яго кіраўніцтвам Вярхоўны Савет Літоўскай ССР прыняў Дэкларацыю аб аднаўленні незалежнасці, а сам Ландсбергіс быў абраны старшынёй ВС. У перыяд яго кіравання Літва здолела адбіцца ад эканамічнай блакады СССР. Таксама ўзначальваў Сейм Літвы ў 1996—2000 гг., быў дэпутатам Еўрапарламента.

Што праўда, сённяшні Сейм Літвы адмовіўся афіцыйна надаць Ландсбергісу статус першага кіраўніка дзяржавы (прэзідэнта).

«Прафесар з'яўляецца гiстарычнай асобай, сімвалам нашай незалежнасці і эпохі волі. Ён чалавек, якога ведае свет, і яго імя вядома ў свеце. Ён заўсёды быў і будзе першым кіраўніком дзяржавы. Ніхто — ні статусы, ні законы, ні усялякія махінацыі - ніколі не зменіць гістарычнага значэння гэтага чалавека для Літвы, і тое, што ён быў першым кіраўніком дзяржавы», - сказала сёння Даля Грыбаўскайце, віншуючы з 85-годдзем.

Сын Ландсбергіса таксама Вітаўтас — пісьменнік, дзеяч культуры, а ўнук Габрыэлюс з'яўляецца старшынёй партыі «Саюз Айчыны». 

Сам Вітаўтас Ландсбергіс-старэйшы ў інтэрв'ю Delfi заявіў, што цяпер вельмі любіць бавіць час з праўнукамі, гуляе з імі ў шахматы, піша дзённікі ў вершах, а таксам рыхтуе да друку кнігу пра маці — доктара Ону Ябланскіце-Ландсбергене.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930