Знайсці
18.10.2017 / 20:023РусŁacБел

У Мінску шукаюць збеглага пацыента Стаўбцоўскага псіханеўралагічнага інтэрната

У Мінску шукаюць мужчыну, які сышоў з інтэрната ў Стаўбцоўскім раёне і знік. Такая інфармацыя з'явілася ў афіцыйнай групе пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» у сацыяльных сетках.

Мужчына 1980 года нараджэння, які пакутуе на шызафрэнію, сышоў з інтэрната 11 кастрычніка каля 1.30, і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядомае.

Паведамлялася, што ён быў заўважаны ў маршрутцы, якая рухалася ў кірунку Астрашыцкага гарадка. Відавочцы бачылі мужчыну ў раёне станцый метро «Уручча» і «Усход». Пакуль адпрацоўка атрыманай інфармацыі не дала выніку.

Усіх, хто валодае інфармацыяй аб зніклым, просяць патэлефанаваць па тэлефонах атрада або ў 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930