Знайсці
18.10.2017 / 18:5451РусŁacБел

Праваслаўны актывіст пратэставаў перад прэм'ерай «Мацільды» ў Мінску ФОТА

Перад прэм'ерай нашумелага фільма «Мацільда», якая мае адбыцца сёння ў Мінску, да кінатэатра «Масква» з пікетам выйшаў праваслаўны актывіст Валерый Скараходка. 

На плакаце, які трымае Скараходка — зварот да генпракурора Беларусі з пытаннем, чаму рэжысёр фільма Аляксей Учыцель не сядзіць за распальванне рэлігійнай варожасці. 

Побач з актывістам яшчэ некалькі прадстаўнікоў праваслаўнай царквы. 

Да пратэстоўца падышлі міліцыянты, перапісалі паспартныя даныя і сышлі. Скараходка тым часам заклікае патэнцыйных гледачоў не ісці на фільм. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера