Знайсці
18.10.2017 / 16:5815РусŁacБел

У Гродне трэцякласнік, які атрымаў у дзённік заўвагу, не вярнуўся дадому

Вечарам 17 кастрычніка дзевяцігадовы хлопчык не вярнуўся дадому са школы, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама. Бацькі забілі трывогу. Першапачаткова яны самастойна спрабавалі адшукаць сына, абследавалі прылеглую мясцовасць, аднак вынікаў гэта не дало. Пасля звароту ў міліцыю тэрмінова былі арганізаваныя пошукавыя мерапрыемствы.

«Да справы падключыліся спецыялісты крымінальнага вышуку. Яны паўторна абследавалі тэхналагічныя памяшканні дома, дзе жыло дзіця. Хлопчык мірна спаў на гарышчы», — паведамілі ў міліцыі. Хлопчык растлумачыў, што забыўся ключы ад кватэры, таму не змог трапіць унутр. У далейшым высветлілася, што хлопчык атрымаў у школьны дзённік заўвагу і пабаяўся прызнацца пра гэта бацькам.

У міліцыі яшчэ раз звярнулі ўвагу на тое, што з дзецьмі неабходна праводзіць гутаркі, распавядаць, як правільна паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930