Знайсці
18.10.2017 / 16:44РусŁacБел

Украіна выйшла з пагаднення з Расіяй аб спецыялізацыі ваенных прадпрыемстваў

Урад Украіны спыніў дзеянне заключанага з Расіяй пагаднення аб захаванні спецыялізацыі прадпрыемстваў, якія вырабляюць прадукцыю ваеннага прызначэння. Прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман зачытаў гэта рашэнне сярод прынятых урадам на пасяджэнні без абмеркавання, паведамляе «Інтэрфакс».

Пагадненне ад 21 снежня 2000 года прадугледжвала, што Украіна і Расія спрыяюць захаванню вытворчай і навукова-тэхнічнай спецыялізацыі прадпрыемстваў і арганізацый, якія прымаюць удзел у распрацоўцы, вытворчасці і выпрабаваннях узбраення і ваеннай тэхнікі, аказанні паслуг ваеннага прызначэння і пастаўках неабходных для гэтага матэрыялаў, паўфабрыкатаў, камплектуючых вырабаў, навучальнай і дапаможнай маёмасці.

Згодна з дамовай, бакі не павінны былі перадаваць трэцяму боку, у тым ліку замежным фізічным і юрыдычным асобам і міжнародным арганізацыям матэрыялы, паўфабрыкаты, камплектуючыя вырабы, дакументацыю і інфармацыю, атрыманыя ў рамках пагаднення, без пісьмовай згоды боку, які яго паставіў.

9 жніўня гэтага года ўрад Украіны разарваў пагадненне з РФ ад 18 ліпеня 2003 года, якое рэгулюе парадак узаемадзеяння бакоў пры экспарце прадукцыі ваеннага прызначэння ў трэція краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930