Знайсці
18.10.2017 / 15:505РусŁacБел

Мужчыну збіла «хуткая», калі ён выбег ёй насустрач ратавацца ад ранення нажніцамі

Раніца 18 кастрычніка была вельмі насычнай для 30-гадовага жыхара Крыніцы, што ў Маладзечанскім раёне, піша Рэгіянальная газета.

Пачалося ўсё каля 8:00, калі з Маладзечна на тэрміновы выклік выехала «хуткая дапамога».

У 8.20 у Крыніцы «хуткая» ехала з мігалкамі і гукавым сігналам. Насустрач выбег мясцовы 30-гадовы жыхар. «Хуткая» зачапіла яго люстэркам, мужчына ўпаў.

Але ў бальніцу ён быў дастаўлены не толькі з нязначнымі ўшыбамі твару, але з пранікаючым раненнем грудной клеткі.

Аказалася, што ў той момант, калі «хуткая» спяшалася на выклік, мужчына ў стане алкагольнага ап’янення пасварыўся са сваёй сястрой. Жанчына ўдарыла яго нажніцамі ў грудзі.

І ў гэты момант мужчына пачуў, што за вокнамі набліжаецца гук «хуткай» дапамогі. Ён вырашыў ратавацца ад ранення і з нажніцамі ў грудзях паспрабаваў спыніць «хуткую».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930