Знайсці
18.10.2017 / 18:279РусŁacБел

На Месяцы знайшлі пячору даўжынёй 50 км, у якой можна будзе заснаваць базу

Навукоўцы з Японіі выявілі на Месяцы падземную пячору, якую можна будзе выкарыстоўваць для размяшчэння буйной навукова-даследчай базы, паведамляе The Japan Times, спасылаючыся на нацыянальнае Агенцтва аэракасмічных даследаванняў JAXA.

Вялізны ўваход у пячору дыяметрам 50 метраў

Выяўленая поласць дасягае ў даўжыню 50 кіламетраў. Яе знаходжанне пад паверхняй Месяца дазволіць мінімізаваць уздзеянне радыёактыўнага выпраменьвання і перападу тэмператур, які дасягае 280 градусаў (на паверхні зямнога спадарожніка тэмпература вагаецца ад мінус 160 да плюс 120 градусаў па Цэльсіі). Улічваючы гэта, навукоўцы лічаць, што найбольш рацыянальна размясціць месяцовую даследчую базу менавіта ў гэтай пячоры.

Надзвычай вялікая пячора, якую атрымалася выявіць пры дапамозе электрамагнітнага сканавання, знаходзіцца пад кратэрам Марыус на тым баку Месяца, які не бачна з Зямлі. Як распавядаюць у агенцтве, спачатку даследчы зонд «Кагуя» зняў на фота ўваход у пячору, а больш дэталёвы аналіз дазволіў вывучыць яе ўнутраную будову.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930