Знайсці
18.10.2017 / 14:528РусŁacБел

У Таджыкістане паставілі на ўлік усіх геяў і лесбіянак — налічылася 370 чалавек

МУС і Генпракуратура Таджыкістана склалі спіс з 370 геяў і лесбіянак, якія пражываюць у краіне. Пра гэта паведамляе партал CA-news.

Адзначаецца, што перапіс прадстаўнікоў нетрадыцыйных сэксуальных меншасцяў праходзіла ў рамках аперацый з кодавымі назвамі «Маральнасць» і «Чыстка». У пераліку 319 мужчын-гамасэксуалістаў і 48 жанчын-лесбіянак. Аб прыналежнасці яшчэ траіх чалавек невядома. «Прыналежнасць гэтых людзей да сэкс-меншасцяў даказаная і ўсе яны пастаўленыя на аператыўны ўлік», — гаворыцца ў паведамленні.

На ўмовах ананімнасці адзін з супрацоўнікаў праваахоўных органаў паведаміў, што геі і лесбіянкі пастаўленыя на ўлік з-за таго, што яны, таксама «як і прастытуткі, схільныя да высокай рызыку заражэння ВІЧ-інфекцыяй і ўваходзяць у групу уразлівых слаёў насельніцтва ў сувязі з частай зменай партнёраў».

Таджыкістан дэкрыміналізаваў гомасэксуальныя адносіны ў 1998 годзе, адмяніўшы закон савецкай эпохі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031